Главная
Адкуль iмя тваё, Лагойск?
Захавалася гісторыя ў легендах
Назвы мясцiн Лагойскiх
Пра што гавораць паданнi
З глыбiнь стагоддзяў
Гісторыя наша побач
Яго краiна – у глыбiнi стагоддзяў
Руплiвец нашай старасвеччыны
Хто ён, Напалеон Орда?
Царкоўныя школы на Лагойшчыне
Браты Тышкевiчы з Лагойска
Пра Лагойск - у старым рускiм слоўнiку
Якім быў Лагойск да рэвалюцыi
Лагойшчына 70 гадоў назад
Лагойскі бой 1942
На берегах Гайны
Паненская гара
Лагойску стукнула 920
Герб Логойска
Карты Логойска и Логойского района
 
 
 
 

ЛАГОЙСКУ СТУКНУЛА 920

...Гістарычйыя карані горада ідуць у глыбіню стагоддзяў да зямлі Полацкай. Каля 400 гадоў знаходзіўся ён ва ўладанні роду Тышкевічаў. Браты Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы пакінулі вялікі след у гісторыі Лагойска. Нездарма на новым гербе горада ёсць і частачка ад герба яго апошніх уладальнікаў - пяціканцовая зорка, сімвал вечнасці і бяспекі.

Перажыў Лагойск рэвалюцыйныя падзеі. Перанёс здзекі фашысцкай навалачы, якая пакінула пасля сябе вечны боль Хатыні. I акрыяў, і расцвіў горад сярод прыгожых лясоў беларускіх, багаты на людзей таленавітых, працавітых, шчырых. I працягвае багацець людзьмі, развівацца, стоячы на парозе свайго тысячагоддзя.

Менавіта на свяце лагайчане разам са старшынёй райвыканкама Іосіфам Аляксандравічам Янушкевичам акунуліся ў сівую даўніну. Узгадалі пра дзень сённяшні, назіраючы за парадам сельгастэхнікі. Віталі гасцей і прымалі падарункі. І з асаблівым хваляваннем сачылі за асвячэннем герба Лагойска, зарэгістраванага напярэдадні.

Вясёлымі галасамі поўніліся вуліцы. У гарадскім парку, дзе разгарнулася гуляние, шпацыравалі цэлымі ссм’ямі. Гучалі жарты і песні. Горад працягвае пісаць сваю гісторыю.


Юлія ЛІСТАПАД,
Анатоль БАСАЎ (фота).
«Народная газета», 1998 год

Карты Логойска и Логойского района

Открытка, посвященная Логойску

 
 
 
 
 

Ваша реклама

Ваша реклама

Ваша реклама

Ваша реклама

Hosted by uCoz