![]() |
||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ПАНЕНСКАЯ ГАРАУ кожнага населенага пункта ёсць штосьці надзвычай адметнае, звязанае з яго далёкім мінулым. Не баюся памыліцца, калі скажу, што для Лагойска ім з'яўляецца Паненская гара. Большасць гараджан, калі размова заходзіць аб яе назве, абавязкова нагадае, што чулі ці нават чыталі нібыта менавіта ў гэтым месцы ў сівую даўніну малады граф ці князь прызначаў спатканні сваёй каханцы з простай сялянскай сям'і. Іх сяброўства закончылася трагічна: адны скажуць, што багаты жаніх скінуў у роспачы дзяўчыну з гары, другія паведаюць, што яна сама, не знайшоўшы ўзаемнасці, каменем пакацілася ўніз з самай вяршыні і загінула. Легенд, паданняў, быляў пра Паненскую гару ходзіць у народзе шмат. І ўсе яны сапраўды звязаны з непадзеленым каханнем і трагічным канцом яго. Многія з іх натхнялі пісьменнікаў на напісанне літаратурных твораў. У аднаго з заснавальнікаў беларускай літаратуры Вікенція Дуніна-Марцінкёвіча ёсць буйны паэтычны твор, які носіць назву “Вечарніцы і Заварожаны”. Героі яго, збіраючыся на вячоркі, расказваюць розныя неверагодныя гісторыі, здарэнні. Адна з іх прысвячаецца Паненскай гары.
Далей пісьменнік расказвае, што малады князь да звера вялікі ахвотнік быў, са стрэльбай у лес хадзіў. Князь Віт параіў яму ажаніцца. Раз Грамабой пайшоў на паляванне, прысеў на высокай гары і заснуў. Яму прыснілася, што ў нейкага дзядка жыве дзяўчына незвычайнай прыгажосці. Князь загадаў сваім служкам адшукаць самую, прыгожую дзяўчыну. Даведалася пра гэта брыдкая Мархва і пачала сцвярджаць: буду жонкай князя, буду каралевай. Урэшце маці павяла яе на гару. Выбег і князь хутка, глядзіць, што за дзіва, “адкуль тут прыгнала звязда нешчасліва гэткую брыдоту” і швырнуў яе з гары. “Кулем паляцела, — апавядае пісьменнік, — вот шыю зламала, у вялікіх муках бедная сканала. З тае пары гара Паненскай завецца, дух Мархвы там часта па начах бадзеццая”. Далей у творы гаворыцца, што князь Грамабой усё ж знайшоў прыгожую дэяўчыну, што прыснілася яму, ажаніўся на ёй і быў шчаслівы ў сямейным жыцці. Так яно было ці не на самой справе - аднаму Богу вядома. Бо паданне, на аснове якога напісаў сваю паэму Дунін-Марцінкевіч, вытрымана ў традыцыйна народна-фальклорным стылі. І кожнае пакаленне магло ўносіць у яго свае дапаўненні і змяненні, аб чым, зрэшты, сведчыць і канцоўка твора. У заключэнне расказчык не без гумару зазначае, што і ён “там быў, віно і мёд піў, усё па вусах цякло, аднак у рот не трапляла...” Аднак нават часу не падуладна памяць людская. Паненская гара для лагайчан з'яўляецца сімвалам таямнічасці, незвычайнасці, прыгажосці і самага вялікага чалавечага пачуцця, якім і з'яўляецца каханне. На ёй і цяпер прызначаюць слатканні юнам дзяўчатам, тут яны даюць клятву на вернасць. Яшчэ нядаўна ў народныя святы гэтая мясціна звычайна гудзела нібы той пчаліны вулей. Кампаніі людзей адзмачалі на гары самыя розныя даты і ўрачыстасці, спявалі, хараводзілі, танцавалі, адным словам, весяліліся. У апошнія дзесяцігоддзі не адзін раз узнімалася пытанне аб добраўпарадкаванні Паненскай гары, бо воблік яе мяняецца, прытым, як сведчаць старажылы, далека не ў лепшы бок. Адзін са старэйшых жыхароў Лагойска Заслужены работнік культуры нашай краіны Б. У. Сасноўскі падчас размовы неяк прыгадаў, што ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны фашысты ператварылі святое для лагайчан месца ў своеасаблівую крэпасць, устанавілі на ім кулямёты. Акупанты спілавалі на дровы векавыя сосны, што так упрыгожвалі мясціну, надавалі ёй непаўторны каларыт. Ужо ў мірны час перакапаную траншэйнымі хадамі Паненскую гару засадзілі нанава дубкамі, елкамі, соснамі лесаводы Д. А. Кірэеў, М. I. Габрыельчык, В. М. Чарнуха і іншыя. Аднак у далейшым знакамітая мясціна ўвайшла ў рысу горада. У выніку ніякіх работ па догляду за насаджэннямі на ёй апошнім часам не праводзіцца. Мела месца, праўда, у застойны перыяд спроба ператварыць гару ў куток для адпачынку лагайчан. Па ініцыятыве тагачаснага старшыні райвыканкома Э. М. Сінкевіча было нават прынята рашэнне аб пракладцы добраўпарадкаваных алей і сцяжынак, узвядзенні альтанак, лавак, устанаўленні постацей быліннага князя і яго каханай. Аднак да здзяйснення гэтай добрай ідэі справы не дайшлі, усё, як кажуць, засталося трлькі на паперы. А шкада. Паненская гара, як унікальная мясціна Лагойшчыны, заслугоўвае лепшай долі і больш пільнай ўвагі не толькі з боку закаханых, але і мясцовай улады. Дух хітрай Мархвы, што па начах тут “бадзецца”, варта ўвекавечыць хоць бы драўлянымі скульптурамі яе і грознага князя. I зрабіць гэта ніколі не позна.
|
||||||||
|
||||||||