Главная
Адкуль iмя тваё, Лагойск?
Захавалася гісторыя ў легендах
Назвы мясцiн Лагойскiх
Пра што гавораць паданнi
З глыбiнь стагоддзяў
Гісторыя наша побач
Яго краiна – у глыбiнi стагоддзяў
Руплiвец нашай старасвеччыны
Хто ён, Напалеон Орда?
Царкоўныя школы на Лагойшчыне
Браты Тышкевiчы з Лагойска
Пра Лагойск - у старым рускiм слоўнiку
Якім быў Лагойск да рэвалюцыi
Лагойшчына 70 гадоў назад
Лагойскі бой 1942
На берегах Гайны
Паненская гара
Лагойску стукнула 920
Герб Логойска
Карты Логойска и Логойского района
 
 
 
 

ЛАГОЙСКІ БОЙ 1942

ЛАГОЙСКІ БОЙ 1942, бой партызанскай брыгады «Штурмовая» супраць ням.-фаш. захопнікаў у г. п. Лагойск 22-23.12.1942.

Напярэдадні аперацыі па разгрому гарнізона у Лагонску (каля 240 гітлераўцаў) падпольшчыкі пасёлка перадалі партызанам дакладныя даныя аб сілах праціўніка, размяшчэнні яго агнявых кропак, пастоў аховы, склалі схему ўмацаванняў ворага.

Партызаны (каля 300 чал.) у адпаведнасці з планам, які распрацавала камандаванне брыгады, у 10 гадз. вечара 22.12.1942 дзвюма калонамі пачал наступленне на гарнізон. Упартае супраціўленне аказалі гітлераўцы, якія заселі ў будынку камендатуры. Бой працягваўся больш за 3 гадзіны. У вырашальны момант бою Н.Я. Харчанка замяніла забітага кулямётчыка, што садзейнічала поспеху аперацыі. Партызаны разграмілі памяшканні паліцэйскай управы, жандармерыі і камендатуры, спалілі склады з харчаваннем і фуражом, захапілі вял. трафеі, знішчылі і паранілі больш за 160 гітлераўцаў. У баі загінулі 3 партызаны. У Лагойску ў гонар партызан у 1970 пастаўлена мемар. дошка.

 

М. Ф. Шумейко.

 

ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА «ШТУРМАВАЯ». Дзейнічала на акупіраванай тэр. Заслаўскага, Лагойскага, Мінскага, Радашковіцкага р-наў.

Створана ў снеж. 1942 на базе атрадаў «Штурм» (арганізаваны ў крас. 1942), «Грозны» (арганізаваны ў вер. 1942), «За Бацькаўшчыну» (арганізаваны ў жн. 1942). Камандзіры Б.М. Лунін, I.Л. Фогель (в. а.), I.А. Гламаздзін (в. а.), камісар I.М. Фёдараў,нач. штаба Фогель, А.Ф. Кандыбкін.

У жн. 1943 на чыгунцы Мінск — Маладзечна партызаны падарвалі больш за 1,5 тыс. рэек. Разграмілі 2 чыг. станцыі, узарвалі і спалілі 168 мастоў, 21 склад, знішчылі 49 ням. гаспадарак і прадпрыемстваў. У маі — чэрв. 1943 вялі баі супраць карнікаў, якія праводзілі аперацыю «Котбус». У крас. 1942 разграмілі варожы гарнізон у в. Боўблі Заслаўскага р-на, у кастр. 1942 разграмілі батальён карнікаў у в. Курганы Заслаўскага р-на (гл. Курганскі бой 1942), у снеж. 1942 нападалі на гарнізон у Лагойску (гл. Лагойскі бой 1942). У студз. 1944 выратавалі 274 дзіцяці з дзіцячага дома ў мястэчку Сёмкаў Гарадок.

2.7.1944 брыгада (1464 партызаны; атрады «Штурм», «За Бацькаўшчыну», імя Фрунзе, «Грозны», імя Жукава, імя Панамарэнкі) злучылася з Чырв. Арміяй. У 1963 каля в. Сярэдняя Мінскага р-на ў гонар брыгады пастаўлены абеліск, у 1970 у Лагойску ўстаноўлена мемар. дошка.

Белоруссия в Великой Отечественной Войне, 1941-1945: Энциклопедия (1990-го года)

 

Про Логойск в энциклопедии «Белоруссия в Великой Отечественной Войне»:

ЛАГОЙСК, гap. пасёлак, цэнтр Лагойскага р-на, на р. Гайна за 40 км ад Мінска, 31 км ад чыг. ст. Смалявічы на лініі Мінск — Орша, аўтадарогамі звязаны з Мінскам, Смалявічамі, Бягомлем, Вілейкай. 3400 жыхароў у 1939. У час Айч. вайны баі з фаш. захопнікамі пад Л. началіся 28.6.1941. Больш за суткі абараняў пасёлак 288-ы стралк. полк. 2.7.1941 Л. акупіраваны ням. фашыстамі, якія за час акупацыі знішчылі ў Л. і раёне 3906 чал. У Л. і раёне дзейнічалі Лагойскія падп. райкомы КП(б)Б (ліст. 1942—30. 6.1944) і ЛКСМБ (30.11.1942—3.7.1944), партыз. брыгады «Жалязняк», 1-я Антыфашысцкая, «Дзядзькі Колі», імя Фрунзе, Лагойская «Бальшавік», «Народныя мсціўцы» імя В.Т. Варанянскага, «Смерць фашызму» і «Штурмавая», асобны партыз. атрад «Мясцовыя» (гл. адпаведныя артыкулы), выдавалася падп. газ. «За Савецкую Беларусь». У ноч на 23.12.1942 партызаны брыгады «Штурмавая» правялі аперацыю па разгрому ў Л. ням.-фаш. гарнізона (гл. Лагойскі бой 1942). Вызвалены 2.7.1944 воінамі 11-й гвардз. стралк. дывізіі (ген.-маёр М.Г. Цыганаў) 16-га гвардз. стралк. корпуса 11-й гвардз. арміі З-га Бел. фронту ў выніку Мінскай аперацыі 1944 і партызанамі Лагойскай партыз. брыгады «Бальшавік» (камандзір Л.Л. Марозаў). У Л. брацкія могілкі сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму, на іх устаноўлены помнікі; помнік партызанцы Н.Я. Харчанка; мемар. дошкі ў гонар вызвалення Л. і ў гонар партыз. брыгады «Штурмавая».

 

М.I. Камінскі.

 

Карты Логойска и Логойского района

Открытка, посвященная Логойску

 
 
 
 
 

Ваша реклама

Ваша реклама

Ваша реклама

Ваша реклама

Hosted by uCoz