![]() |
||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Лагойшчына 70 гадоў назад70 гадоў таму назад (1923 г.) на Лагойшчыне, як і па ўсёй краіне, вяліся аднаўленчыя работы ва ўмовах НЭПа. Архіўныя дакументы і газетныя радкі даносяць да нас звесткі аб жыцці людзей у той перыяд. Напрыклад, у газеце «Звязда» за 5 красавіка 1923 года была змешчана гутарка са старшынёй Барысаўскага павятовага выканкома А. I. Хацкевічам. Напомнім, што значная частка сучаснага Лагойскага раёна тады ўваходзіла ў Барысаўскі павет. У гутарцы падкрэслівалася, што «сельская гаспадарка пакрысе становіцца на ногі: расшыраюцца пасяўныя плошчы, павялічваецца колькасць жывёлы, ствараюцца саўгасы, некаторыя з якіх могуць быць узорам для развіцця вёскі». У Дзяржархіве Мінскай вобласці захоўваецца рэзалюцыя, прынятая на агульным сходзе ваеннаслужачых 7-ай Мінскай стралковай дывізіі ў дзень 1 Мая. У ёй, у прыватнасді, гаворыцца: «Дарагія шэфы, працоуныя сяляне Бяларуцкай воласці. Мы шлём вам падзяку за матэрыяльную і маральную падтрымку, якую нам аказваеце. Мы, чырвонаармейцы, будзем пільна стаяць на сваім пасту і ахоўваць вас ад знешніх і ўнутраных ворагаў, каб вы маглі весці барацьбу з разрухай». Там жа знаходзіцца пратакол першай жаночай канферэнцыі Бяларуцкай воласді, што праходзіла 27 мая 1923 года. На ёй абмяркоўваліся пытанні: аб міжнародным становішчы, аб ахове мацярынства, аб кааперацыі. Дакладчык расказаў жанчынам пра расстрэл беларускіх рабочых у Беластоку, пра забойства Вароўскага ў Лазане. Была прынята рэзалюцыя — дапамагаць савецкай уладзе праводзіць мірнае будаўніцтва на вёсцы. Па пытанню аб ахове мацярынства вырашылі стварыць спецыяльны камітэт, змагацца за прадастаўленне жанчынам правоў нароўне з мужчынамі. Наогул трэба адзначыць, што газета «Звязда» даволі часта друкавала на сваіх старонках інфармацыі з Лагойшчыны. Так, з Гайна-Слабадской воласці паведамлялася, што па ініцыятыве валвыканкома па святах у хаце-чытальні наладжваюцца чыткі газет, гутаркі, даклады і лекцыі на розныя тэмы. Пры гэтым асаблівая ўвага ўдзяляецца пытанням сельскай гаспадаркі, павышэнню ўрадлівасці зямлі. Цікавы матэрыял змясціла «Звязда» 25 жніўня 1923 года. У заметцы «Жыццё вёскі» газета расказала аб тым, што ў Лагойскай воласці ідзе ўборка яравых культур, засяваюцца палеткі жытам на зіму. Прытым саўгас абменьвае многім гаспадаркам звычайнае збожжа на лепшыя сарты ячменю, жыта, іншых культур. Што датычыцца ўраджаю, то самы высокі ён у Падонкаўскім і Аўгустоўскім сельсаветах. У Бяларуцкай воласці нават пачала выдавацца на гектографе раз у месяц газета «Бяларуцкі лісток». Аўтар заметкі зазначае, што змест яе цікавы, узнімаюцца набалелыя пытанні з жыцця сялян. «Аднак, — зазначаецца ў «Звяздзе», — напісаны матэрыялы ў залішне сухім кніжным стылі, да таго ж на рускай мове», Як бачна, пытанне шырокага ужывания роднай мовы хвалявала журналістаў яшчэ ў далёкія дваццатыя гады. У іншых архіўных матэрыялах, што захаваліся да нашых дзён, расказваецца аб рабоце. камітэта ўзаемадапамогі Хутарскога сельсавета Лагойскай воласці, пра паездку дэлегатаў з Гайна-Слабадской воласці на сельскагаспадарчую выстаўку ў Маскву, перавыбары членаў сельсаветаў у Плешчаніцкай воласці.
Л. ГАНІНА, |
||||||||
|
||||||||