![]() |
||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
СТАРОНКI ГIСТОРЫI СТАРОНКI МIНУЛАГА Царкоўныя школы на ЛагойшчынеРазвіццё капіталізму ў парэформенны перыяд выклікала патрэбу ў больш шырокім развіцці школьнай адукацыі. У сельскай мясцовасці на Беларусі ў сістэме пачатковай адукацыі былі народныя вучылішчы, царкоўна-прыходскія школы і так званыя школы граматы. Народныя вучылішчы, якія давалі больш грунтоўныя пачатковыя веды, падпарадкоўваліся Міністэрству народнай асветы, царкоўна-прыходскія школы і школы граматы адносіліся да праваслаўнага ведамства. Такога тыпу школы пачалі стварацца на Лагойшчыне з 60-х гадоў мінулага стагоддзя. У 1863 годзе ў мястэчку Гайна адкрылася царкоўна-прыходская школа, у якой навучалася 35 хлопчыкаў. Такая ж школа пачала дзейнічаць у 1864 годзе ў мястэчку Бяларучы, дзе навучалася 37 хлопчыкаў. Сельская прыходская школа ў 1865 годзе была адкрыта ў Гайненскай Слабадзе, у ліку навучанцаў было 39 хлопчыкаў і 2 дзяўчыйкі. У мястэчку Плешчаніцы ў 1867 годзе пачала існаваць падобная школа, навучалася ў ёй 57 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі. Адукацыя ў гэтых школах арыёнтавалася на русіфікацыю вучняў, выхаванне іх у духу манархізму, праваслаўя і афіцыйнай народнасці. Навучэнцы вывучалі закон Божы, рускую і царкоўна-славянскую грамату, царкоўныя спевы, арыфметыку. У нядзельныя і святочныя дні ўсе школьнікі павінны былі арганізавана хадзіць у царкву. Большасць настаўнікаў сельскіх царкоўных школ у 60—70 гады не мела спецыяльнай падрыхтоўкі. Нярэдка настаўніцкія пасады займалі святары, псаломшчыкі. Так, у Бяларуцкай школе навучалі дзяцей святар Іван Бараноўскі (закончыў Мінскую духоўную семінарыю) і псаломшчык Мікалай Гарачка (закончыў Пінскае духоўнае вучылішча). У 80—90 гадах адбываецца больш хуткае развіццё сеткі царкоўных школ. З 1884 года яны пачалі дзейнічаць у весках Весніно, Янушкавічы, Хатавічы, у 1894 годзе — у Крайску, у 1899 годзе — у Бясядах. Адкрываюцца школы граматы ў Лагазе (1884), Ізбішчы, Мацееве, Задор’і, Камена (1885), Задроздзі (1886), Баброве (1888), Дзераўно (1889), Саўдзеневічах (Солодневичи) і Рацькавічах (1892), Скарадах (1900) і ў іншых населеных пунктах. Узровень падрыхтоўкі ў школах граматы быў значна ніжэйшы, чым у царкоўна-прыходскіх. Навучанне тут працягвалася абмежаваны час, у такіх школах настаўнічалі, як правіла, пісьменныя сяляне без спецыяльнай падрыхтоўкі. У справаздачы Янушкавіцкага праваслаўнага прыхода за 1892—93 навучальны год указваецца, што заняткі ў Ягіушкавіцкай школе пачаліся 11 кастрычніка, у Саўдзеневіцкай і Рацькавіцкай — з 3 лістапада і працягваліся да Вялікадня. Для больш поўнага ўяўлення аб нэвучанні ў сельскіх царкоўных школах разгледзім працу школ на прыкладзе Янушкавіцкага прыхода. Уваходзілі ў яго Стайкі, Сліжына, Альхоўка (Ольховцы), Бухнавічы (Бухловицы), Саўдзеневічы, Губенічы, Сярпішчына, Мышкавічы, Рацькавічы, Якубавічы, Манакова, Цяцеркі, Берацейка, Рудня, Янушкавічы. На тэрыторыі прыхода ў 1893 годзе пражывала 1796 чалавек, з іх 780 мужчын і 839 жанчын праваслаўнай веры, католікаў адпаведна 24 і 32, яўрэяў — 62 і 59. У Янушкавічах на той час дзейнічала царкоўна-прыходская школа, школы граматы — у Рацькавічах і Саўдзеневічах, прычым спецыяльнае школьнае памяшканне мелася толькі ў Янушкавічах. Колькасць дзяцей школьнага ўзросту (7 — 14 гадоў) у прыходзе складала 190 чалавек (102 хлопчыкі і 88 дзяўчынак). У Янушкавіцкай школе заняткі наведвалі 30 вучняў, у Рацькавіцкай — 12, у Саўдзеневіцкай — 10. Такім чынам больш за 70 працэнтаў сялянскіх дзяцей па прычыне беднасці былі пазбаўлены магчымасці авалодваць граматай. Пяць вучняў з аддалёных вёсак вымушайы былі пражываць у доме настаўніка — свяшчэнніка Івана Сулкоўскага. У Рацькавіцкай і Саўдзеневіцкай школах граматы пад непасрэдным кантролем I. Сулкоўскага настаўнічалі пісьменныя сяляне Андрэй Дабрагост і Адольф Рудзько. За сваю працу яны атрымлівалі адпаведна 50, 12 і 9 рублёў. Царскія ўлады мала клапаціліся аб дзейнасці пачатковых школ, іх матэрыяльным забеспячэнні. У школах востра не хапала падручнікаў. У той жа Янушкавіцкай школе на 30 вучняў было: буквароў — 9, падручнікаў па закону Божаму —2,начаткі хрысціянскага вучэння — 10, падручнікаў па айчыннай гісторыі — 3, зборнікаў задач па арыфметыцы — 9, элементарнай граматыцы — 4. А вось з якой паспяховасцю закончылі 1892—93 навучальны год вучні Янушкавіцкай школы. Па рускай мове ацэнкі «5» і «4» мелі 7 чалавек, на «тройку» паспявала 20 і на «двойку» — двое. Па царкоўных спевах не паспявала 20 вучняў, па арыфметыцы — 8. Лепшыя паказчыкі па закону Божаму: амаль палова дзяцей засвоілі яго на «4» і «5», але не засвоілі чацвёра. Прыкладна такі ж паказчык і па чыстапісанню. Затое паводзіньі ацэнены самымі высокімі баламі, толькі чацвёра заслужылі пасрэдную ацэнку. У царкоўных школах да вучняў прымяняліся дысцыплінарныя меры ўздзеяння: вымова, стаяняе ў вуглу і стаянне на каленях. Выхаваўчая работа ў школах насіла ў асноўным клерыкальны характар. Наладжваліся нядзельныя і святочныя чытанні, свяшчэннік праводзіў з дзецьмі гутаркі аб карысці адукацыі, веры, аб устрыманні. Усё сказанае вышэй з’яўляецца пераканаўчым сведчаннем таго, што ва ўмовах царскага рэжыму для простага народа былі амаль што закрыты шляхі ў навуку, ён па сутнасці быў пазбаўлены права мець доступ да духоўнага багацця, «кніжнасці мудрай», кажучы словамi Купалы. Паводле першага ўсерасійскага перапісу насельніцтва 1897 года колькасць пісьменных у Мінскай губерні складала толькі 22,7 працэнта. Трэба прызнаць, што царкоўныя сельскія школы, нягледзячы на ўсе цяжкасці і недахопы ў іх дзейнасці, адыгрывалі вялікую ролю, бо хоць у нейкай меры давалі сельскім дзецям магчымасць далучыцца да святла навукі. Яны з’явіліся тым падмуркам, на базе якога ўжо ў дваццатым стагоддзі атрымала далейшае развіццё і ўдасканаленне сістэма народнай адукацыі. Гэты матэрыял падрыхтаваны на аснове дакументаў Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва Рэспублікі Беларусь, г. Мінск. М. АНКУДА,
КЛЕРИКАЛИЗМ, стремление обеспечить первенствующую роль церкви и религии в политической и культурной жизни. Электронный энциклопедический словарь v.1.3 |
||||||||
|
||||||||