Главная
Адкуль iмя тваё, Лагойск?
Захавалася гісторыя ў легендах
Назвы мясцiн Лагойскiх
Пра што гавораць паданнi
З глыбiнь стагоддзяў
Гісторыя наша побач
Яго краiна – у глыбiнi стагоддзяў
Руплiвец нашай старасвеччыны
Хто ён, Напалеон Орда?
Царкоўныя школы на Лагойшчыне
Браты Тышкевiчы з Лагойска
Пра Лагойск - у старым рускiм слоўнiку
Якім быў Лагойск да рэвалюцыi
Лагойшчына 70 гадоў назад
Лагойскі бой 1942
На берегах Гайны
Паненская гара
Лагойску стукнула 920
Герб Логойска
Карты Логойска и Логойского района
 
 
 
 

Хто ён, Напалеон Орда?

Наспела неабходнасць праз раённую газету расказаць пра выдатнага суайчынніка, чалавека, які пэўны час жыў, працаваў у нашых мясцінах, які ўнёс значны ўклад у скарбніцу нацыянальнай культуры. Я маю на ўвазе беларускага мастака і музыканта Напалеона Орду.

Нарадзіўся Н. Орда ў 1807 годзе ў невялікім родавым памесці Варацэвічы пад Пінскам. Калі Напалеону было 12 гадоў, бацькі аддалі яго вучыцца ў Свіслацкую гімназію. Пасля яе заканчэння юнак у 1823 годзе паступае ў Віленскі універсітэт, на фізіка-матэматьшны факультэт. Некалькімі гадамі раней тут вучыўся вядомы польскі паэт Адам Міцкевіч, з якім Н. Орда займеў блізкае знаёмства. Апроч таго, ён меў магчымасць сустракацца з такімі вядомымі прагрэсіўнымі літаратарамі, як Тамаш Зан і Ян Чачот.

За ўдзел у тайным студэнцкім гуртку філаматаў Н. Орда ў 1827 годзе быў выключаны з універсітэта і болей як год правёў у турэмным зняволенні. Турма не зламала яго волю, і калі пачалося паўстанне 1830 года, прыняў у ім актыўны ўдзел. У гэты час ён якраз служыў у гвардзёйскім кавалерыйскім эскадроне Літоўскага палка, які перайшоў на бок паўстанцаў. За баявыя заслугі Н. Орда атрымаў чын капітана паўстанцкай арміі і высокую ўзнагароду — Залаты крыж.

Пасля падаўлення паўстання Н. Орда вымушаны быў эмігрыраваць за мяжу, у Парыж, дзе правёў 25 гадоў. Тут ён меў частыя сустрэчы з былымі землякамі-паўстанцамі, а таксама з Адамам Міцкевічам, сустракаўся з кампазітарамі Фрэдэрыкам Шапэнам, Ферэнцам Лістам, з парыжскім мастаком-пейзажыстам П’ерам Жэрарам. Вялікія кампазітары высока ацанілі музычныя здольнасці Н. Орды. Пазней, у 1873 годзе ў Варшаве выйшла яго кніга «Граматыка музыкі», якая доўгі час лічылася адным з лепшых вучэбных дапаможнікаў у Еўропе. Разам з тым ён развіваў свае здольнасці як мастак. Асабліва праявіў сябе ў жанры архітэктурных пейзажаў, у высокай ступені валодаў тэхнікай акварэлі і графікі.

Н. Орда многа падарожнічаў па поўдню Францыі, пабываў у Іспаніі, адкуль прывёз у Парыж вялікі альбом старадаўніх дамоў, замкаў, арак і мастоў. Пазней падарожнічаў па Англіі, Галандыі, Партугаліі, Бельгіі і Алжыры.

У 1856 годзе пасля амністыі Напалеон Орда вяртаецца на радзіму, да сваіх родных у Варацэвічы. Бацькоўская зямля, каля ста дзесяцін, памесце былі канфіскаваны за ўдзел сына ў паўстанні. Аднак Орда, загартаваны жыццёвымі цяжкасцямі, не падае духам. Ён прымае прапанову магната Адама Ржэвускага і пераязджае ў яго памесце на Валыні. Тут працуе хатнім музыкантам, вучыць дзяцей Ржэвускага маляванню. А ў вольны ад працы час па запрашэнню знакамітых магнатаў замалёўвае іх памесці, фальваркі і навакольныя краявіды. Больш чым дваццаць гадоў мастак вандруе па роднай Беларусі, па Літве, Валыні, не абмінаючы сваёй увагай цікавыя палацы, замкі, касцёлы, цэрквы. капліцьі. Яго малюнкі на сённяшні дзень уяўляюць вялікую каштоўнасць у справе вывучэння архітэктуры 19-га стагоддзя, дэкору, аздаблення палацавых і культавых будынкаў.

Менавіта ў гэты час Н. Орда прымае запрашэнне братоў Тышкевічаў і прыязджае ў Лагойск. Дарэчы, з Канстанцінам Тышкевічам ён вучыўся разам у Віленскім універсітэце, дзе таксама прымаў удзел у дзейнасці гуртка філаматаў. I толькі ўплывовае становішча бацькі К. Тышкевіча выратавала яго ад праследванняў царскіх улад.
Жывучы немалы час у маёнтку Тышкевічаў (а прыязджау ён сюды ў 1864 і 1876 гадах), таленавіты мастак зрабіў серыю замалёвак лагойскага палаца ў розных відах і ракурсах. Работы гэтыя папоўнілі альбом мастака, выданне якога было закончана ў 1876 годзе.

У памяці лагайчан браты Тышкевічы — Канстанцін і Яўстафій. буйныя вучоныя, даследчыкі нашага краю і заснавальнікі музейнай справы, былі людзьмі зычлівымі, міласэрнымі і гасціннымі. Можна ўявіць, як душэўна прымалі яны ў сябе такога знакамітага госця. Пэўна ж у другі свой прыезд да Тышкевічаў Н. Орда прывёз і надарыў гаспадарам свой альбом з дароўным надпісам, і гэтае каштоўнае выданне, трэба думаць, захоўвалася ў багатай бібліятэцы лагойскага палаца.

Мікалай СІДАРЭВІЧ, загадчык Пасадзецкага сельскага клуба.

ФИЛОМАТЫ (от греч. philomathes - стремящийся к знанию), тайная организация студентов Виленского университета в 1817-23. Основатели: А. Мицкевич, Т. Зан, Ю. Ежовский, Ф. Малевский и др. Сочетала идеи дворянского просветительства с национально-освободительными стремлениями.

Карты Логойска и Логойского района

Открытка, посвященная Логойску

 
 
 
 
 

Ваша реклама

Ваша реклама

Ваша реклама

Ваша реклама

Hosted by uCoz