![]() |
||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Руплiвец нашай старасвеччыны(Да 190-годдзя з дня нараджэння К. Тышкетча)НАШ СЛЫННЫ зямляк, вучоны і краязнавец Канстанцін Тышкевіч нарадзіўся ў Лагойску ў сям'і этнографа і археолага Пія Тышкевіча. Выпускнік Віленскага ўніверсітэта, К. Тышкевіч працаваў фінансавым чыноўнікам у Варшаве, а пасля вярнуўся ў Лагойск і прысвяціў сябе вывучэнню нашага краю. Пры падтрымцы бацькі і малодшага брата Яўстафія ён стварыў у лагойскім палацы багаты музей, пры якім знаходзіўся архіў старажытйых рукапісаў, бібліятэка з вялікай колькасцю рэдкіх кніг. Першую публікацыю К. Тышкевіч прысвяціў характарыстыцы стану агульнаеўрапейскай археалогіі і паказаў на гэтым фоне дасягненні мясцовых аматараў вывучэння старажытнай матэрыяльнай культуры. У гэтай жа працы К. Тышкевіч падае гісторыю Лагойска, яго старажытнага замка. Археалагічным аб'ектам ён лічыў і Паненскую гару, на якой у дахрысціянскія часы адбываліся язычніцкія абрады. Важнейшай жа работай К. Тышкевіча з'яўляецца яго манаграфія «Пра курганы ў Літве і Заходняй Русі». У ёй даследчык разгледзеў шматлікія віды археалагічных аб'ектаў, якія яму трапляліся на тэрыторыі Беларусьі. К. Тышкевіч паклаў пачатак вывучэнню старажытных гарадоў Лагойска і Заслаўя. Упершыню ў археалагічыую практыку на Беларусі ён увёў складанне тапаграфічных планаў замкаў і гарадзішчаў. Былі зроблены планы замкаў у Заслаўі, Чашніках, Лагойску, Свідне, Дабрэневе і іншых паселішчах. Археолаг вёў раскопкі старажытных курганоў. Ім было даследавана селішча Чырвоны Бор пад Лагойскам, дзе ён знайшоў дарагія прадметы з розных металаў і асабліва каштоўныя ўпрыгожванні з эмалі. Упершыню матэрыялы археалагічных раскопак у выглядзе ілюстраванага альбома былі прадстаўлены К. Тышкевічам на выстаўцы ў Маскве. Аўтара альбома выбралі ганаровым членам Маскоўскага археалагічнага таварыства. Ёсць звесткі пра «Атлас старажытных гарадзішчаў, замкавых гораў і скопішчаў на Літве і Літоўскай Русі», які быў складзены таксама К. Тышкевічам. Як краязнавец К. Тышкевіч збіраў звесткі па гісторыі Лагойска, Астрашыцкага Гарадка і іншых населегіых пунктаў. Але найважнейшай працай у гэтым плане з'яўляецца кніга «Вілія і яе берагі», аздобленая графічнымі малюнкамі Артура Бартэльса, якія ён выканаў з натуры ў час сумеснага падарожжа па Віліі. У час падарожжа ад вытокаў Віліі да ўпадзення яе ў Нёман К. Тышкевіч пабываў у 295 вёсках і мястэчках. Аўтар апісаў найбольш цікавыя прыбярэжныя мясціны, скарыстаўшы звесткі з археалогіі, тапанімікі, багаты мясцовы фальклор. Пры рабоце над манаграфіяй «Вілія і яе берагі» К. Тышкевіч выкарыстаў вопыт апісання Дуная, Рэйна, Тэмзы. Шмат месца ў названай кнізе занялі помнікі старажытнай архітэктуры: замкі, цэрквы, касцёлы. Памёр К. Тышкевіч у самым разгары навуковай дзейнасці. Лагойскія скарбы знаходак і архіў вучонага дасталіся яго сыну Аскару Тышкевічу. Антыкварныя зборы К. Тышкевича расплыліся за межы сучаснай Беларусі, аселі ў іншых музеях і нават трапілі ў прыватныя калекцыі аматараў старажытнасці. К. Тышкевіч клапаціўся і аб прапагандзе сабраных ім матэрыялаў, звяртаўся ў Маскву з просьбай адкрыць там этнаграфічную выстаўку. Сваёй працай у галінё археалогіі і краязнаўства К. П. Тышкевіч заслужыў шырокую вядомасць і быў абраны членам розных навуковых таварыствау.
В. Кузьміцкая, |
||||||||
|
||||||||