![]() |
||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ВЕДАЙ СВОЙ КРАЙ З ГЛЫБIНЬ СТАГОДДЗЯЎМілая, дарагая сэрцу зямля — наша Лагойшчына! Узнёсласць пачуццяў нараджаецца тады, калі пасля працяглага растання вяртаешся да цябе, да тваіх узгоркаў і палеткаў, да тваіх гаёў і жыватворных крыніц, да ласкавых плёсаў тваіх рэк, да ціхіх і задуменных тваіх вёсак, у якіх жывуць родныя і блізкія людзі. Глянуўшы з узгорка на даліну, на далячынь сінеючых лясоў, над якімі кружацца вольныя птахі, шкадуеш у душы, што нё паэт, не мастак. Чароўнасць, прыгажосць роднага краю кранулі сэрца, пэўна, не аднаго нашага госця, каму выпала завітаць на Лагойшчыну. Менавіта яна, гэтая шчырасць пачуццяў, любоў да сваёй Радзімы і нараджае ў нас цікавасць да яе гісторыі. I наадварот, — веданне гісторыі роднага краю нараджае ўзнёслыя пачуцці любові да сваёй зямлі, да яе людзей. Нездарма на працягу многіх стагоддзяў, ведаючы пра гэта, ворагі стараліся пазбавіць наш народ яго мовы, культуры, гісторыі. Калі вяртаешся на Лагойшчыну па старадаўняму Даўгінаўскаму гасцінцу, пад'язджаючы да вёскі Пагост Вілейскага раёна, раптам як бы з птушынага ўзлёту, адкрываецца перад табой маляўнічы від на так званую «завялейскую зямлю». Напрыканцы Ашмянскага і пачатку Мінскага ўзвышшаў праходзіць водападзел Балтыйска-Нарачанскай сістэмы. Тут, у гэтай нізіне, працякае адна з галоўных рэк сістэмы, названая Вяллёй (Вілія). Гэта пра яе так узнёсла напісаў вялікі польскі паэт Адам Міцкевіч:
А славуты навуковец, лагойскі граф К. П. Тышкевіч прысвяціў гэтай прыгожай беларускай рацэ сваю працу — кнігу «Вілія і яе берагі». Яна ж дала назву і гораду нашай вобласці — Вілейка, які ў 1599 годзе за сваё дамінуючае становішча ў акрузе быў прызнаны цэнтрам староства. У гэтае староства ўваходзілі многія вёскі і сёлы (у асноўным паўночна-заходнія) цяперашняга нашага раёна. Дарэчы, 1599 год і лічыцца годам першага ўпамінання Вілейкі ў пісьмовых крыніцах. Так што праз тры гады віляйчане адзначаць 400-гадовы юбілей свайго горада. Несумненна, Вілейка, як і многія іншыя населеныя пункты, што размешчаны на пабярэжжы ракі, намнога старэйшыя. Пра гэта сведчаць і шматлікія археалагічныя помнікі. Вядомы вучоны Адам Кіркор, які жыў у 19 стагоддзі, зазначыў: «3 славутых мясцовасцей у Вілейскім павеце мы ўпамінаем пра Крывічы. Гэта вельмі старадаўняе пасяленне, сама назва нагадвае пра славян-крывічоў, несумненна, жыўшых здаўна ў гэтым краі». Якраз Вілія, ці Вялля, з старажытных часоў была парубежжам не толькі старостваў, паветаў, ваяводстваў, але і дзяржаў. Старажытныя ўмацаванні, рэшткі якіх захаваліся ў Крэве (Ашмянскі раён), Крывічах, Вілейцы, Крайску (Райску), Плешчаніцах, Гайне, Лагойску, выраслі на рубяжы паміж Літвой і Полацкай зямлёй і былі разбураны, знішчаны крыжакамі, татарамі, пазней — палякамі і рускімі. 3 утварэнйем федэратыўнай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага гэтыя гарады, мястэчкі і сёлы аказаліся на скрыжаваннях гандлёвых дарог-пуцявін. Рэкі ў жыцці нашых далёкіх продкаў адыгрывалі велізарную ролю. 3 часоў Гедыміна па Гайне, Дзвінасе, Віліі з нашага краю вывозілі за яго межы збожжа, воск, мёд, сала, лён, пяньку, воўну, футра і мяса дзікіх жывёлін, сплаўлялі лес. У сваю чаргу з-за мяжы везлі сукны, цукар, соль, металічныя вырабы, зброю, порах, іншыя тавары. «У тыя часы, — пісаў К. Маркс, — калі Вялікаросія трапіла пад мангольскае іга, Беларусь і Маларосія знайшлі сабе абарону ад азіяцкага нашэсця, далучыўшыся да так званага Літоўскага княства». Я падкрэсліваю слова далучыўшыся. Менавіта Полацкае княства, дзяржава суверенная, далучылася да княства Літоўскага. Была створана магутная дзяржава, якая неаднойчы давала адпор татара-мангольскім заваёўнікам, набегі якіх прынеслі нямала бедаў і нашаму краю. Вядома з гістарычных крыніц, што ў 1508 годзе быў знішчаны наш старажытны горад Лагожск. Мяркую, што на той час быў разбураны і разрабаваны легендарны горад Райск (сённяшні Крайск), а таксама горад Айна (цяперашйяя Гайна). Мікалай СІДАРЭВІЧ, |
||||||||
|
||||||||