![]() |
||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
ПРА ШТО ГАВОРАЦЬ ПАДАННIПра Лагойск і бліжэйшыя да яго мясціны існуе нямала паданняў. Пра адно з іх нагадаў у сваім паэтычным творы «Вечарніцы» беларускі пісьменнік XIX стагоддзя В. I. Дунін-Марцінкевіч.
Далей расказваецца, што прагульваючыся аднойчы на гары, паблізу замка, малады князь напаткаў прыгожую дзяўчыну Касю і ўпадабаў яе. Дамовіўся аб наступнай сустрэчы. Аднак Касю апярэдзіла непрыгожая Мархва ў надзеі, што шчасце перападзе ёй. Не выйшла: князь са злосцю штурхнуў з гары нязваную госцю, і яна, падаючы, сканала.
А вось другое паданне, якое лягло ў аснову паэмы Я. Купалы «Адплата каханню». Змест яго таксама звязаны з каханнем, і канцоўка твора зноў жа трагичная. У шляхціча, які жыў над Гайнай, было некалькі прыгожых і мілых сёстраў. I трэба ж было здарыцца, што адну з іх, Зосю, пакахаў просты сялянскі хлапец Янка. Каб не дапусціць іх шлюбу, багач рашае адпомсціць хлопцу: падпальвае будыніну, у якой сустрэліся ноччу маладыя. Адно з падапняў, якое дайшло да нас, звязана з заазерскім возерам. Калісьці на месцы яго нібыта стаяла царква, і яна нейкім чынам правалілася ў прадонне. А цяпер пра паданне, якое непасрэдна датычыцца Лагойска. Летапісы не пакінулі нам ніякіх звестак аб часе яго ўзнікнення. Уіпершыню ён упамінаецца пад 1078 год вядомым кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам у яго павучаннях дзецям. Лагойск ужо тады быў моцна ўмацаваным горадам Полацкага княства, Значыць, як населены пункт ён ужо існаваў, відаць, задоўга да ўказанага часу. Так думаць прымушае нас тая ж Паненская гара, якая была месцам пасялення людзей у дагістарычныя часы. Людзі, якія раней жылі плямёнамі, сяліліся паблізу рэк і ў недаступных для ворагаў месцах. А таму зусім верагодна, што менавіта з гэтай гары і пачынасцца гісторыя нашага пасёлка. Лагойск, як гаворыць паданне, у далёкім мінулым займаў вялікую прастору з мноствам цэркваў. Вучоныя сцвярджаюць, што доля праўды ў гэтым ёсць, калі ўлічыць раскіданыя вакол Лагойска замчышчы. Асноўны замак узвышаўся ў цзнтры, на пэўнай адлегласці ад яго былі ўзведзены малыя замкі, так званыя старажавыя пасты. Іх налічвалася каля дзесятка, і кожны кантраляваў пэўны ўчастак мясцовасці. Toe, што святыняў у Лагойску было нямала, сцвярджаюць гісторыкі. Пасля трох раздзелаў Польшчы (1772—1793—1795) тутэйшымі мясцінамі зацікавіліся многія рускія вучоныя. Раман Маслакевіч, якому давялося пабываць у Лагойску восенню 1863 года, зазначае, што тут было пяць цэркваў: Мікольская, Спаская, Георгіеўская, Багаяўленская і Прачысценская. Пры апошняй з іх энаходзіўся прах уніяцкага епіскапа Бутрымовіча, пра што сведчыў надмагільны падпіс на камені. Гэта што датычыць праваслаўных святыняў. Існаваў здаўна ў Лагойску і касцёл, спярша драўляны, а потым узведзены з цэглы Вікенціем Тышкевічам. У касцельных сховах знаходзіліся сямейныя грабніцы графскага роду. Святыяі гэтыя былі знішчаны ў час вайны і ў першыя пасляваенныя гады, калі быў зруйнавайы сам касцёл, адраджэнне якога распачата. Як бачым, наш старажытны Лагойск быў багаты на святыні. Знаходзіліся яны і ў ваколіцах мястэчка, напрыклад у Сяльцы (тут існаваў манастыр), у Чудзенічах, у Гайне. Б. САСНОУСКІ. |
||||||||
|
||||||||